Аператыўны штаб у дзеянні

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў у цяжкі для ўсіх нас час разгулу пандэміі імкнецца як мага бліжэй быць да патрэб членаў прафсаюзаў, рэагаваць на кожны кліч аб дапамозе, праводзіць дабрачынную дзейнасць. Аб гэтым нам расказвае ў інтэрв’ю яго кіраўнік Юрый Ларычэў:

— Пры раённым аб’яднанні прафсаюзаў створаны аператыўны штаб па рэагаванні на бягучую сітуацыю. У склад яго ўвайшлі прадстаўнікі ўсіх галіновых прафсаюзаў. Прафсаюзныя арганізацыі на месцах клапоцяцца аб захаванні здароўя супрацоўнікаў. Праводзіцца растмумачальная работа сярод членаў працоўнага калектыву, набываюцца дэзсродкі і сродкі асабістай гігіены. Рашэннем Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў кожнай прафсаюзнай арганізацыі створаны кассы ўзаемадапамогі, дзе акумулююцца сродкі для аказання дапамогі членам прафсаюза — у першую чаргу,ў сувязі з цяжкім матэрыяльным станам, хваробай, лячэннем, а таксама для набыцця сродкаў для дэзінфекцыі і абяззаражвання, сродкаў аховы органаў дыхання і т. п. За тры тыдні пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі набылі такіх сродкаў на суму больш за 8 тысяч рублёў. З фонду прафсаюзных арганізацый аказана матэрыяльная дапамога на суму каля 7 тысяч рублёў работнікам і пенсіянерам, якія раней працавалі на прадпрыемствах і ў арганізацыях нашага раёна. Кожная пярвічная арганізацыя адлічвае на рахунак Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў 2 працэнты сваіх сродкаў. На пасяджэнні Стаўбцоўскага прафсаюзнага раённага штаба прымаецца рашэнне, куды будуць накіраваны гэтыя сродкі. На сучасны момант рашэннем прэзідыума савета раённага аб’яднання прафсаюзаў медыцынскім работнікам інфекцыйнага і рэанімацыйнага аддзяленняў цэнтральнай раённай бальніцы была аказана прафсаюзная дапамога на 93 рублі для набыцця мінеральнай вады і сокаў. А рашэннем прэзідыума аб’яднання прафсаюзаў набыты 30 індывідуальных ахоўных камбінезонаў для медыцынскага персаналу раённай бальніцы на суму 828 рублёў. Хочацца выказаць словы асаблівага прызнання і ўдзячнасці медыцынскім работнікам нашай раённай бальніцы і работнікам раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі за іх самааддачу, за іх подзвіг. Падтрымліваючы іх, аб’яднаўшыся ўсе разам, мы можам справіцца з бядой!