У Стаўбцоўскім мясакансервавым камбінаце падвялі вынікі работы прафсаюзаў

У Стаўбцоўскім мясакансервавым камбінаце прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі, на якой падведзены вынікі работы за апошнія пяць гадоў.

Удзел у канферэнцыі прынялі намеснік старшыні Мінскай абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Аляксандр Юрчык і старшыня Стаўбцоўскай раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Тамара Калошыч. 

Са справаздачай выступіла старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Святлана Кажура, якая адзначыла 100-працэнтнае членства работнікаў у прафсаюзнай арганізацыі, цеснае ўзаемадзеянне з наймальнікам, пазітыўны мікраклімат у калектыве. Тут умеюць добра працаваць і адпачываць, а прафсаюзная арганізацыя стымулюе да высокіх вытворчых вынікаў, развіцця сацкультбыту і бяспечных умоў працы, рэалізацыі цікавых творчых праектаў, экскурсій і г.д.

Прафкам, як адзначыла дырэктар прадпрыемства Рамуальда Бурдукевіч, з’яўляецца ва ўсіх пачынаннях надзейнай апорай і падтрымкай.

На канферэнцыі дадзена станоўчая ацэнка працы і акрэслены задачы на перспектыву. Прафсаюзным лідарам нановы тэрмін пераабрана Святлана Кажура.  Былі ўзнагароджаны актывісты прафсаюзнага руху на камбінаце.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара